СЦЯПАНАЎ

          СЦЯПАНАЎ − былы хутар у Высакаборскім сельсавеце, за 15 км на ўсход ад Краснаполля, 124 км ад Магілёва, 36 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Крычаў-Сураж (Расія). Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па шашы Хоцімск-Краснаполле, якая праходзіць побач з хутарам.
          Вядомы паводле пісьмовых крыніц з пачатку 20 ст.
          У 1909 г. 4 двары, 25 жыхароў.
          У 1926 г. 8 двароў, 52 жыхары.
          У 1931 арганізаваны калгас «Чырвоная праца», які першапачаткова аб’ядноўваў 12 гаспадарак.
          У Вялікай Айчыннай вайну з жніўня 1941 г. да 30.09.1943 г. акупіраваны нямецка –фашысцкімі захопнікамі.
          У 1986 г. 18 гаспадарак, 36 жыхароў, у складзе саўгаса «Краснапольскі» (цэнтр − былая в. Высокі Борак). Прамалінейная вуліца была арыентавана з паўднёвага ўсхода на паўднёвы захад, пад вострым вуглом да шашы.
          Пасля катастрофы 1986 г. на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі хутар адселены ў сувязі з радыяцыйным забруджаннем.